Logo Polskiego Radia
Print

Нідэрлянды прыпыняюць супрацоўніцтва з Эгіптам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.08.2013 13:01
У сваю чаргу эўрапейскія лідары праводзяцьтэлефонныя кансультацыі па шляхах вырашэньня сытуацыі ў Эгіпце.

Нідэрлянды прыпыняюць супрацоўніцтва з урадам у Каіры. Гэта адказ на кровапраліцьцё, якое адбылося ў сераду ў Эгіпце.

Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Франс Цімэрманс сказаў у інтэрвію грамадзкаму тэлебачаньню, што ў прыватнасьці прыпыняецца галяндзкая праграма дапамогі для Эгіпту. Цімэрманс асудзіў атакі на прыхільнікаў “Братоў-мусульман” у сераду і назваў іх „скандальнымі”. Ён прадугледжвае, што можа адбыцца чарговае кровапраліцьцё.

Адначасова Цімэрманс лічыць, што нельга забараняць турыстам адпачынак ў эгіпецкіх курортах.

У выніку нестабільнай сытуацыі ў Эгіпце частка галяндзкіх фірмаў зачынілі свае офісы, або зьнізіла сваю актыўнасьць.

Тым часам лідары Францыі, Вялікабрытаніі й Нямеччыны шукаюць шляхі вырашэньня сытуацыі ў Эгіпце. Тэлефонныя кансультацыі праводзяць Ангела Мэркель і Франсуа Алянд, а таксама прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.

На сёньня Браты-мусульмане склікаюць „маршы гневу” у пратэсьце супраць арміі й часовага ўраду. Яны спадзяюцца, што на вуліцы эгіпецкіх гарадоў выйдуць мільёны прыхільнікаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт