Дума разгледзіць законапраект аб журналісцкім імунітэце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        09.08.2013 16:28
                    
                                 
                
                
                    Прыняцьце дакумэнту, паводле яго аўтараў, дазволіць журналістам бязбоязна „супрацьстаяць” прадстаўнікам афіцыйнай улады і бізнэс-структурам.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
Сёньня на разгляд Дзярждумы Расеі быў унесены законапраект аб прызнаньні журналістам такой жа недатыкальнасьці, як у сябраў выбарчых камісій, паведамляе агенцтва РИА Новости. 
Як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту, прыняцьце дакумэнту дазволіць журналістам бязбоязна "супрацьстаяць" іншым прадстаўнікам афіцыйнай улады, прыватным бізнэс-структурам і іншым асобам.
Аўтары праекту перакананыя, што гэта дазволіць у некаторай ступені абараніць журналістаў і даць ім магчымасьць прафэсійна займацца сваёй дзейнасьцю. Апроч таго, такое рашэньне сталася б сыстэмным крокам у барацьбе з карупцыяй. 
эб/ РИА Новости