Кенія: тушаць пажар у аэрапорце 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.08.2013 11:30
                    
                                 
                
                
                    Пакуль паведамленьняў пра ахвяраў няма. Прычына пажару таксама ня выяўлена.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Працягваецца акцыя тушэньня пажару ў міжнародным аэрапорце ў сталіцы Кеніі, Найробі. Аэрапорт быў  закрыты, а пасажыры эвакуяваныя.
Пакуль паведамленьняў пра ахвяраў няма. Прычына пажару таксама ня выяўлена.
Як паведамляюць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Кеніі, апрача экстраных пасадак, усе рэйсы ў аэрапорт і з аэрапорту скасаваныя.
Аэрапорт імя Джома Кеньята ў Найробі зьяўляецца адным з найбольш сучасных і найбуйнейшых транспартных вузлоў Усходняй Афрыкі.
аз