Кэтрын Эштан сустрэлася з Мухамэдам Мурсі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
30.07.2013 12:40
Зьвергнуты прэзыдэнт Эгіпту ў добрым стане й мае доступ да СМІ.
Зьвергнуты прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі ў добрым стане й мае доступ да СМІ. Кіраўнік зьвязаўскай дыпляматыі Кэтрын Эштан учора, як першы заходні дыплямат, сустрэлася са зьняволеным палітыкам. Яна сказала журналістам, што сустрэча з прэзыдэнтам Мурсі была яе ўмоваю перад тым, як пачаць перамовы паміж новымі й старымі ўладамі Эгіпту.
Кэтрын Эштан запэўніла, што не прапанавала Мухамэду Мурсі палітычны прытулак у краінах ЭЗ. Яна дадала, што палітык мае доступ да тэлевізіі й газэт.
Месца зьняволеньня Мурсі застанецца таямніцай.
ав