Logo Polskiego Radia
Print

Беспарадкі на прадмесьцях Парыжа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.07.2013 14:00
Гэта быў пратэст супраць спробы праверыць жанчыну, твар якой быў закрыты нікабам.
Wikipedia/NuclearVacuum

Некалькі сотняў чалавек напала на камісарыят паліцыі на прадмесьцях Парыжа. Такім чынам яны пратэставалі супраць затрыманьня мужчыны, які напаў на паліцыянта, калі той хацеў праверыць яго жонку, твар якой быў закрыты нікабам.

Падчас беспарадкаў ноччу зь пятніцы на суботу пацярпелі чатыры паліцыянты й адзін падлетак, у якога паліцыя трапіла гумовай куляй.

Ад 200 да 400 маладых людзей абкідвалі камісарыят камянямі, падпальвалі сьметніцы й нішчылі прыпынкі. Паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ. Сутычкі трывалі да першай гадзіны. Паліцыя затрымала 6 чалавек.

Францускі закон з 2011 году забараняе закрываць твар вопраткай, напрыклад, нікабам, але таксама шлемам, у грамадзкіх месцах – на вакзалах, у парках, крамах і гд. Асоба, якая парушае закон, можа быць аштрафаваная на 150 эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт