Новы вірус непакоіць улады Саудаўскай Арабіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.07.2013 17:33
Чыноўнікі заклікаюць мусульманскіх паломнікаў да асаблівай асьцярожнасьці.
Улады Саудаўскай Арабіі заклікалі мусульманскіх паломнікаў карыстацца марлевымі павязкамі падчас наведваньня сьвятых месцаў. Гэта, паводле іх, павінна спыніць распаўсюд небясьпечнага дыхальнага каронавіруса МЭРС (The Middle East respiratory syndrome coronavirus (MERS-CoV).
У іслямскіх краінах працягваецца Рамадан - месяц паста й малітвы, але праз некалькі месяцаў мусульмане з усяго сьвету прыедуць у Саудаўскую Арабію для паломніцтва ў Мэку. У сьвятых месцах паявіцца нават да трох мільёнаў чалавек. Менавіта гэта выклікае заклапочанасьць уладаў у Рыядзе, паколькі менавіта ў Саудаўскай Арабіі была зафіксаваная найбуйнейшая колькасьць інфэкцый МЭРС. Таму Міністэрства аховы здароўя хоча, каб паломнікі апраналі ахоўныя маскі, а старэйшыя людзі адтэрмінавалі паломніцтва.
Дыхальны каронавірус МЭРС быў выяўлены летась, ён выклікае цяжкія сымптомы ад кашлю па парушэньне працы нырак.
Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у сьвеце былі выяўленыя 80 выпадкаў захворваньняў, у тым ліку 44 сьмяротныя.
аз