Квасьнеўскі й Кучма заклікаюць да прымірэньня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.07.2013 16:15
                    
                                 
                
                
                    Экс-прэзыдэнты Польшчы й Украіны заклікаюць абодва народы да прымірэньня.
                
                
                    
                         Леанід Кучма и Аляксандар КвасьнеўскіФото: Куба Атыс/ Agencja Gazeta/Источник: natemat.pl
Леанід Кучма и Аляксандар КвасьнеўскіФото: Куба Атыс/ Agencja Gazeta/Источник: natemat.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Аляксандар Квасьнеўскі й Леанід Кучма ў 70-я ўгодкі валынскай трагедыі ў супольнай заяве заклікаюць палітыкаў абедзьвюх краін, якія жадаюць росквіту сваіх радзімаў, "глядзець у будучыню з клопатам за еднасьць паміж дзяржавамі".
"Моцныя ды незалежныя Польшча й Украіна, аб’яднаныя ідэяй добрага суседзтва, стануць найлепшым спосабам аказаньня пашаны нашым продкам і найважнейшай спадчынай для будучых пакаленьняў",- напісалі Квасьнеўскі й Кучма.
Былыя прэзыдэнты высока ацанілі Супольную заяву Цэркваў Польшчы й Украіны ў 70-ю гадавіну валынскага злачынства, як важны голас падтрымкі для польска-ўкраінскага прымірэньня.
яс