У Пэру будаўнікі зруйнавалі піраміду, якой больш за 4 тысячы гадоў
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
04.07.2013 11:15
Рабочыя паспрабавалі разбурыць яшчэ тры піраміды, але іх спынілі мясцовыя жыхары.
Будаўнікі ў сталіцы Пэру Ліме разбурылі старажытную шасьцімэтровую піраміду, пабудаваную каля 4 тысяч гадоў таму.
Як паведамляе Associated Press, піраміда знаходзілася ў адным з найважнейшых старажытных паселішчаў Перу El Paraiso, разьмешчаным у двух кілямэтрах ад Ціхага акіяна. Усяго ў комплексе знаходзіцца каля 12 святынь. Піраміда стаяла ў цэнтры і выкарыстоўвалася ў якасьці храма.
Рабочыя паспрабавалі разбурыць яшчэ тры піраміды, але іх спынілі мясцовыя жыхары. Разьмешчаныя ў палях піраміды ніяк не ахоўваліся, але пасьля здарэньня на месца былі накіраваны паліцэйскія.
Будаўнічым кампаніям прад'яўлены афіцыйныя абвінавачаньні.
дг