Logo Polskiego Radia
Print

Вудзі Ален здыме фільм пра Стакгольм

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 03.07.2013 17:02
Амэрыканскі рэжысёр працягвае ладзіць кінаэкскурсіі па розных гарадах сьвету.

Вудзі Ален мае намер зьняць у Стакгольме фільм і, паводле дадзеных швэдзкай газэты „Aftonbladet”, ужо атрымаў на гэта грошы.

“Засталося толькі прыдумаць добрую стакгольмскую гісторыю для фільма” - сказаў рэжысёр.

У тэлефонным інтэрвію газэце 77-гадовы рэжысёр сказаў, што любіць Стакгольм і быў некалькі разоў у сталіцы Швэцыі.

Некалькі апошніх гадоў Вудзі Ален ладзіць кінаэкскурсіі па розных гарадах сьвету. Акрамя роднага Нью-Ёрку рэжысёр зьняў фільмы пра Барсэлёну, Лёндан, Парыж і Рым.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт