Эгіпет рыхтуецца да масавых пратэстаў супраць Мурсі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
29.06.2013 11:10
Эгіпецкая армія папярэдзіла аб ваенным ўмяшаньні, калі палітычныя лідары страцяць кантроль за сытуацыяй.
Egipt, foto: PAP/EPA/STRINGER
У пятніцу ў Александрыі быў атакаваны офіс кіруючай партыі "Братоў-мусульман", у выніку чаго загінула два чалавекі, сярод якіх адзін амэрыканскі журналіст.
Вядучы рэлігійны аўтарытэт Эгіпта асьцерагае перад "грамадзянскай вайной" пасьля гвалту на мінулым тыдні, у выніку якога загінула ўжо 6 чалавек і сотні параненыя. Прэзыдэнт Мухамэд Мурсі спадзяецца паразмаўляць з апазыцыйнымі групамі да правядзеньня пратэстаў у нядзелю.
Эгіпецкая армія папярэдзіла аб ваенным ўмяшаньні, калі палітычныя лідары страцяць кантроль за сытуацыяй. У сваёй заяве ваенныя прадстаўнікі падкрэсьлілі, што пасты разгорнутыя па ўсёй краіне, каб абараніць грамадзян і аб’екты дзяржаўнага значэньня.
дг