Свабоду беларускім палітвязьням! 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        22.06.2013 11:05
                    
                                 
                
                
                    Балтыя і Нямеччына заклікалі Украіну працягваць рэформы, а Беларусь - вызваліць палітвязьняў.
                
                
                    
                         fot. Sylwia Mróz/PR
fot. Sylwia Mróz/PR
                     
                
                
                
               
                
                         
Кіраўнікі МЗС Летувы, Латвіі, Эстоніі і Нямеччыны, якія сустрэліся ў летувіскім Коўне, выказалі падтрымку Праграме «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ, мэтай якой зьяўляецца заахвочваньне да больш шчыльных стасункаў з шасьцю постсавецкімі краінамі. Гэтая праграма зьяўляецца адным з прыярытэтаў Летувы, якая на паўгоду стане старшынём у Радзе ЭЗ у ліпені, піша ru.delfi.lt.
У камюніке міністры «пацьвердзілі гатовасьць» падпісаць у лістападзе на саміце «Ўсходняга партнэрства» пагадненьне аб асацыяцыйным сяброўстве і вольным гандлі з Украінай, але адзначылі, што для гэтага патрэбныя далейшыя крокі, якіх чакае ЭЗ.
ЭЗ патрабуе ад Кіева спыніць «сэлекцыйнае правасудзьдзе» - гэтым тэрмінам вызначаецца перасьлед апазіцыі, найперш зьняволеньне былой прэм'ер-міністар Юліі Цімашэнкі.
ЭЗ таксама заклікае зьліквідаваць заганы выбарчага працэсу і рэалізаваць іншыя рэформы, прадугледжаныя парадкам працы асацыяцыі.
Чацьвёра міністраў таксама заявілі, што «дамовіліся аб патрэбе захоўваць уцягнутасьць Беларусі ў шматбаковае вымярэньне ўсходняга партнэрства». 
«Яны паўтарылі, што ўсе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, з тым, каб ЭЗ перагледзеў сваю палітыку ў дачыненьні да Беларусі ў пазытыўным ключы», - гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў Летувы, Эстоніі, Латвіі і Нямеччыны Лінаса Лінкявічуса, Урмаса Паэта, Эдгарса Рынкевічса і Гвіда Вэстэрвэле. 
charter97.org/эб