Logo Polskiego Radia
Print

Адкрыты невядомы і ўнікальны горад індзейцаў мая

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.06.2013 22:12
Мэксіка: міжнародная каманда археолягаў выпадкова адкрыла старажытны горад індзейцаў мая.

Міжнародная каманда археолягаў, якая займаецца абсьледаваньнем дзікіх цяжкадаступных раёнаў Мэксікі, выпадкова адкрыла старажытны горад індзейцаў мая. Некалі велічны культурны цэнтар, у якім жылі дзясяткі тысяч чалавек, стагодзьдзямі хаваўся ў густых джунглях.
Паводле ацэнак навукоўцаў, нага чалавека не ступала ў ім ужо тысячу гадоў.
Старажытны горад, які разьмясціўся на тэрыторыі амаль 22 гектараў, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходнім штаце Кампэчэ, прыкладна ў 120 км на захад ад горада Чутэмаль. Маштабнае дасьледаваньне гэтага рэгіёну пачалося ў 1996 годзе. З тых часоў у Кампэчэ ўдалося зрабіць каля 80 археалягічных адкрыцьцяў, аднак мапа гэтага рэгіёну па-ранейшаму пакрыта мноствам белых плям.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт