Amnesty International: рэпрэсіі супраць актывістаў Цяньаньмэнь не сьціхаюць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.06.2013 10:00
                    
                                 
                
                
                    24 гады пасьля падзей на плошчы Цяньаньмэнь у Кітаі усё яшчэ забаронена казаць пра тыя падзеі.
                
                
                
                
               
                
                         
У аўторак прыпадае 24 гадавіна жорсткага падаўленьня дэмакратычных студэнцкіх пратэстаў на плошчы „Нябеснага спакою”, так перакладаецца Цяньаньмэнь. Паводле некаторых ацэнак, 4 чэрвеня 1989 г. загінула больш за 2000 чалавек.
Праваабарончыя арганізацыі нагадваюць з гэтай нагоды, што Кітай па-ранейшаму застаецца лідарам парушэньняў правоў чалавека. Як паведамляе Amnesty International, ахвяры Цяньаньмэнь і іхныя сем'і надалей абмежаваныя ў праве на свабоду. Апроч таго ім забаронена казаць пра тыя падзеі. Тых, хто парушае гэтую забарону — арыштоўваюць. Такі лёс напаткаў нядаўна асобаў з правінцыі Шаньдун, якія хацелі адзначыць гэты юбілей.
Міжнародныя праваабаронцы падкрэсьліваюць, што Кітай застаецца краінай, дзе выконваюць найбольш сьмяротных прысудаў ў сьвеце - некалькі тысяч у год. 
Не палепшыла стан грамадзкіх свабод і эканамічная мадэрнізацыя. Кітай застаецца рэпрэсіўнай дзяржавай, нягледзячы на распаўсюд Інтэрнэту і ўкараненьне капіталістычнай эканомікі.
юл