Перасьлед перад гадавінай разьні на Цяньаньмэнь 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.05.2013 17:52
                    
                                 
                
                
                    Улады хочуць перашкодзіць ва ўшанаваньні памяці ахвяраў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Кітайская паліцыя перашкодзіла ў паездцы ў Ганконг прадстаўніцаў арганізацыі „Маці Цяньаньмэнь”, якая  аб’ядноўвае сем'іі ахвяраў пратэсту.
Праводзяцца таксама допыты актывісты з Гуанчжо́ў, якія намерваліся ўшанаваць гадавіну падаўленьня пратэстаў.
Ганконг зьяўляецца адзіным месцам на тэрыторыі Кітая, дзе больш за два дзесяцігодзьдзі кожны год адзначаюцца гадавіны разьні на плошчы Цяньаньмэнь. Штогод у парку „Вікторыя” на ўсяночнае трываньне зьбіраецца некалькі дзясяткаў тысяч людзей.
У Гуанчжо́ў паліцыя дапытвае актывістаў, якія зьвярнуліся з афіцыйнай просьбай арганізаваць адзначэньне ў памяць ахвяраў Цяньаньмэнь.
Крывавае падаўленьне дэмакратычных пратэстаў студэнтаў у чэрвені 1989 года зьяўляецца адным з самых значных тэмаў табу ў Кітаі. Паводле розных падлікаў, у тагачаснай крывавай падзеі маглі загінуць каля 2 тысячаў чалавек.
аз