Працa для хворых на аўтызм
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.05.2013 15:51
Буйны нямецкі інфарматычны канцэрн SAP плянуе прыняць на працу некалькі сотняў чалавек хворых на аўтызм
Буйны нямецкі інфарматычны канцэрн SAP плянуе прыняць на працу некалькі сотняў чалавек хворых на аўтызм, таму што фірме патрэбныя людзі, якія „думаюць інакш”. Пляны SAP, буйнейшага ў Эўропе і чацьвёртага ў сьвеце, вытворцы кампутарных праграм, зьдзівілі немцаў.
Да 2020 году фірма прыме 650 аўтыстыкаў. Аддзяленьні SAP у Ірляндыі ды Індыі ўжо набралі 11 такіх працаўнікоў.
Дагэтуль хворыя на аўтызм ня мелі ніякіх шанцаў працаваць. У Нямеччыне 95% зь іх лічыцца інвалідамі. Фірма SAP прапануе ім працу праграміста і тэстэра праграм.
Вучоныя ўвесь час распрацоўваюць прычыны аўтызму. Вядома, што мозг хворых фактычна інакш, чым здаровы, засвойвае інфармацыю. І менавіта гэта хоча выкарыстаць SAP. Фірма спадзяецца, што аўтыстык заўважыць праблему або магчымасьць, якой ня бачыць здаровы чалавек.
-Людзі з аўтызмам лепш бачаць падрабязнасьці, яны ўглыбляюцца ў тэму, яны дзначаюцца дасканалай памяцьцю. Да таго ж лагічна думаюць і ня могуць гаварыць няпраўду. Для інфарматычнай галіны - гэта бясцэнна,- адзначае старшыня Саюзу падтрымкі хворых на аўтызм у Нямеччыне.
яс/Gazeta Wyborcza