Logo Polskiego Radia
Print

„Pussy Riot” адмяніў канцэрт у Фінляндыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2013 14:28
Дзяўчаты баяцца, што нехта даведаецца пра іх прозьвішчы.
Гурт Pussy RiotГурт Pussy RiotWikipedia

Дзьве вакалісткі расейскага панк-групы „Pussy Riot” у апошнюю хвіліну адмянілі свой выступ у Фінляндыі, баючыся выяўленьня тоеснасьці.

Жанчыны меліся выступіць на фэстывалі ў Хэльсінкі, аднак у апошнюю хвіліну яны былі прымушаныя скрыцца, паколькі ўзьнікла небясьпека выяўленьня іх дадзеных. Цяперашняе месцазнаходжаньне жанчынаў невядомае. Вядома толькі, што яны па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Фінляндыі.

Дзьве іншыя вакалісткі „Pussy Riot” адбываюць пакараньне двух гадоў пазбаўленьня волі, пасьля таго як прасьпявалі ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Яны выканалі песьню „Багародзіца, Пуціна пагані!”. Да лягера ў жніўні мінулага года іх прысудзіў суд у Маскве. Суд пастанавіў, што дзяўчаты зьдзейсьнілі акт хуліганства й абразілі пачуцьці праваслаўных вернікаў. Трэцяя вакалістка „Pussy Riot” атрымала ўмоўны тэрмін.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт