Logo Polskiego Radia
Print

Аптымістычны прагноз "The Economist"

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.05.2013 16:56
Сусьветныя прадпрымальнікі аптымістычна ацэньваюць стан глябальнай эканомікі.


Пра гэта сьведчыць апытаньне, апублікаванае аўтарытэтным часопісам "The Economist".
Баромэтр "The Economist" паказвае, што аптымізм у бізнэсовых колах утрымліваецца з пачатку года. Гэта доўгачаканая, станоўчая зьмена пасьля двух гадоў пэсымізму.
Найлепшы настрой у суб’ектаў з Блізкага Ўсходу й Афрыкі, Заходняй Эўропы ды Ўсходняй Азіі. Надзея на паляпшэньне сытуацыі ў эканоміцы цягам наступных шасьці месяцаў найбольшая ў будаўнічым сэктары, а найменшая ў галіне спажывецкіх тавараў.
У апытанні ўдзельнічалі паўтары тысячы кіраўнікоў высокага ўзроўню.
эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт