Logo Polskiego Radia
Print

Івана-Франкоўск: адкрыты Цэнтр польскай культуры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.05.2013 16:13
Асноўная мэта цэнтра – прома-акцыі дасягненьняў Польшчы ў розных галінах, а таксама арганізацыя рознага роду мерапрыемстваў.

Ва ўкраінскім Івана-Франкоўску адкрыты Цэнтр польскай культуры й эўрапейскага дыялёгу. Гэта ініцыятыва Фэдэрацыі польскіх арганізацый ва Ўкраіне й Міністэрства замежных справаў Польшчы. Ініцыятыву падтрымалі гарадзкія ўлады Івана-Франкоўска.
У размове з карэспандэнтам Польскага радыё мэр Івана-Франкоўска Віктар Анушкевічус сказаў, што горад зацікаўлены ў супрацы з Польшчай, а таксама зь іншымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу.
Асноўная мэта цэнтра – прома-акцыі дасягненьняў Польшчы ў розных галінах, а таксама арганізацыя рознага роду мерапрыемстваў. У цэнтры існуе зала, дзе могуць праходзіць сустрэчы, канфэрэнцыі ды канцэрты, ёсьць таксама кавярня з польскімі пэрыядычнымі выданьнямі й кнігамі.
Палякі, якія пражываюць у Заходняй Украіне, працяглы час чакаюць адкрыцьця падобнага цэнтру ў Львове. Аднак мясцовыя ўлады, у адрозьненьні ад кіраўніцтва Івана-Франкоўска, менш прыхільна адносяцца да падобнай ідэі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт