Logo Polskiego Radia
Print

Банк Кітая зачыніў рахунак паўночнакарэйскага банку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2013 17:18
Гэта адзіны прыклад зьмены стаўленьня найважнейшага саюзьніка Паўночнай Карэі на міжнароднай арэне.

/

Банк Кітая (Bank of China) зачыніў рахунак галоўнага банка Паўночнай Карэі. Гэта першы й пакуль адзіны прыклад зьмены стаўленьня кітайскага ўрада да рэжыму ў Пхэньяне. Нагадаем, Кітай лічыцца найважнейшым саюзьнікам Паўночнай Карэі на міжнароднай арэне.

Дзяржаўны банк Кітая паведаміў сёньня аб прыпыненьні зьдзелак і закрыцьці рахунка паўночнакарэйскага Банку валютнага абмену. Адмысловая заява не падае прычынаў гэткага кроку. У сваю чаргу, Банк Кітая адмаўляецца камэнтаваць справу.

Пасьля нядаўніх паўночнакарэйскіх ядзерных выпрабаваньняў ЗША забаранілі амэрыканскім кампаніям праводзіць якія-небудзь зьдзелкі з банкам Паўночнай Карэі. Пад магчымыя санкцыі трапілі таксама кампаніі іншых краін, якія пералічвалі грошы на рахунак Банку валютнага абмену.

Супраць абмежаваньняў пратэставалі між іншым, Японія й Аўстралія. Злучаныя Штаты Амэрыкі за ўвядзеньне аналягічных санкцыі зьвярталіся таксама да Кітая.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт