У Львове забаранілі савецкую й нацысцкую сымболіку 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.04.2013 12:42
                    
                                 
                
                
                    За гэтае рашэньне прагаласавала 70 дэпутатаў гарадзкога савета.
                
                
                    
                         Панорама ЛьвоваWikipedia/CC
Панорама ЛьвоваWikipedia/CC
                     
                
                
                
               
                
                          Дэпутаты Львоўскага гарадзкой савета 25 красавіка забаранілі выкарыстоўваць „акупацыйную сымболіку - сымболіку СССР, камуністычную й нацысцкую на тэрыторыі горада Львова”. За гэтае рашэньне прагаласавала 70 дэпутатаў.
У тым ліку дэпутаты забаранілі вывешваць такую сымболіку на будынках і падчас масавых мерапрыемстваў.
Дэпутат ад партыі „Свабоды” Любамір Мельнічук адзначыў, што ў цэнтральных СМІ бачна, як пэўныя палітычныя партыі не ўкраінскага напрамку, адкрытыя ўкраінафобы, спрабуюць нагнятаць сытуацыю ў Львове па трагічных датах у гісторыі Ўкраіны. „Улічваючы пазыцыю, якая зьяўляецца адназначнай адносна недапушчэньня якіх-небудзь правакацый у Львове 8-9 мая, прапануем забараніць выкарыстоўваць акупацыйную сымболіку на тэрыторыі горада”, - сказаў палітык.
Год таму аналягічнае рашэньне гарадзкога савета апратэставала пракуратура Львоўскай вобласьці.
zaxid.net/аз