Працэс над экс-дыктатарам Гватэмалы спынены
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.04.2013 09:41
Рашэньне Канстытуцыйнага суда выклікала абурэньне сваякоў ахвяраў тэрору.
Канстытуцыйны суд Гватэмалы пастанавіў спыніць працэс былога прэзыдэнта краіны Эфраіна Рыаса Монты й былога кіраўніка вайсковай выведкі Хасэ Радрыгеса Санчэса.
Канстытуцыйны суд пастанавіў, што ў справе не былі выкананыя ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры.
Гэтае рашэньне выклікала абурэньне сваякоў ахвяраў і тых, хто выжыў у гады тэрору.
За працяг працэсу выказаліся таксама шэраг міжнародных арганізацый.
Суд па справе былога прэзыдэнта краіны Эфраіна Рыаса Монты пачаўся напрыканцы сакавіка гэтага года.
Рыаса Монта й ягонага паплечніка вінавацілі ў датычнасьці да забойстваў амаль 2 тысячаў індзейцаў у паўночным дэпартамэнце Кічэ ў гадах 1982-1983. Гэта адбылося ў рамках палітыкі, накіраванай супраць прыхільнікаў левых паўстанцаў.
РІА „Новости”/аз