Вызваленьне Луцэнкі ўзмацняе сілы апазыцыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.04.2013 17:33
Юлія Цімашэнка: гэта важная для Ўкраіны падзея.
Юлія Цімашэнка з радасьцю ўспрыняла інфармацыю аб памілаваньні Юрыя Луцэнкі. Паводле былой прэм'ер-міністра Ўкраіны, гэты факт ўзмацняе сілы апазыцыі.
Юлія Цімашэнка падкрэсьліла, што гэта важная падзея для патрыятычнай, эўрапейскай і дэмакратычнай Украіны. Яна падзякавала заходнім палітыкам, у тым ліку Аляксандру Квасьнеўскаму й міжнародным арганізацыям за тое, што яны давялі да вызваленьня Юрыя Луцэнкі. На яе думку, калі б ня іхныя словы крытыкі ў адрас уладаў, ва Ўкраіне былі б сотні палітычных вязьняў.
Тым часам, паводле ўкраінскіх СМІ, шанцаў вызваленьня Юліі Цімашэнкі пакуль не відаць. Паводле камэнтатараў, у перамовах зь лідарамі ЭЗ прэзыдэнт Віктар Януковіч нават не бярэ гэткай магчымасьці пад увагу.
Юрый Луцэнка - былы міністар унутраных спраў - правёў у турме больш за два гады. Ён быў памілаваны прэзыдэнтам Украіны.
аз