Logo Polskiego Radia
Print

Юрый Луцэнка застанецца ў турме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.04.2013 18:02
Вярхоўны суд Украіны не зьмяніў прысуду чатырох гадоў турмы для былога кіраўніка МУС.

/

Былы ўкраінскі міністр унутраных спраў Юрый Луцэнка застанецца ў турме да канца прысуда. Вярхоўны суд Украіны пакінуў прысуд чатырох гадоў турмы для былога кіраўніка МУС бязь зьмены.

Гэты прысуд быў выдадзены ў лютым мінулага года. Юрый Луцэнка быў асуджаны за злоўжываньне службовым становішчам і растрату бюджэтных сродкаў. Усё ж Вярхоўны суд зьнізіў з 644 тысячаў грывен да 609 тысячаў грывен суму кампэнсацыі, якую павінен заплаціць Луцэнка.

Нагадваем, апрача 4 гадоў пазбаўленьня волі Юры Луцэнка адбывае таксама пакараньне двух гадоў турмы за тое, што незаконна даручыў сачыць за кіроўцам і ахоўнікам былога намесьніка кіраўніка Службы бясьпекі Украіны Ўладзіміра Сацюка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт