Logo Polskiego Radia
Print

Землятрус у Гватэмале: 6,2 бала па шкале Рыхтэра

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.03.2013 11:55
Пакуль няма паведамленьняў аб ахвярах і разбурэньнях. Эпіцэнтар знаходзіўся непадалёк ад сталіцы, але на глыбіні 200 км.

wikipedia.org
wikipedia.org


Землятрус, сілаю 6,2 бала паводле шкалы Рыхтэра адбыўся ў Гватэмале (Цэнтральная Амэрыка) ў панядзелак. Яго эпіцэнтар быў разьмешчаны ў шасьці кілямэтрах на паўночны захад ад горада Сан Хасэ Пінула, непадалёк ад сталіцы краіны. На шчасьце, землятрус быў ледзь заўважны на паверхні, бо прайшоў ён на вялікай глыбіні - 200 км.

У лістападе 2012 года ў землятрусе сілай 7,4 загінулі больш за 40 чалавек. Гэта быў наймацнейшы землятрус у Гватэмале з 1976 года, калі загінулі 23 000 чалавек.

PAP/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт