Logo Polskiego Radia
Print

13 красавіка - разгляд апэляцыі Хосьні Мубарака

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2013 15:30
Два гады таму Мубарак быў прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня.

/

13 красавіка пачнецца працэс па абскарджаньні прысуду Хосьні Мубараку.

Два гады таму былы прэзыдэнт Эгіпту, двух яго сыноў, былы міністар унутраных спраў і іхныя супрацоўнікі былі асуджаныя за выдачы загаду страляць па дэманстрантах.

Мубарак быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня, але ў студзені суд у Каіры падтрымаў яго апэляцыю й вярнуў справу на паўторны разгляд. Разам зь ім перад апэляцыйным судом паўстануць таксама астатнія асуджаны.

Хосьні Мубарак, які кіраваў Эгіптам 30 гадоў, быў зрынуты ў выніку масавых пратэстаў у студзені 2011 года. 84-гадовы палітык у цяперашні час знаходзіцца ў ваенным шпіталі. Ён быў першым арабскім лідарам, якога справу разглядаў мясцовы суд.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт