Дамаск: у тэракце загінулі 53 чалавекі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.02.2013 19:37
Большасьць забітых – гэта мірныя жыхары, сярод якіх шмат жанчын і дзяцей.
Сёньня ў выніку выбуху аўтамабіля са сьмяротнікам у Дамаску загінулі 53 чалавекі, паведамляе сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне. Раней тэлеканал Аль-Арабія са спасылкай на мясцовых праваабаронцаў заяўляў, што загінулі каля 40 чалавек. Замінаваны аўтамабіль быў падарваны сьмяротнікам каля штаб-кватэры кіруючай партыі Баас на вуліцы ў цэнтры сырыйскай сталіцы. Большасьць забітых – гэта мірныя жыхары, сярод якіх шмат жанчын і дзяцей.
Дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла таксама аб выбуху двух мінамётных снарадаў у раёне штаба ўзброеных сіл Сырыі.
Акрамя таго паведамляецца, што ў Дамаску былі зьдзейсьненыя яшчэ як мінімум два тэракты, у выніку якіх таксама загінулі людзі. Паводле інфармацыі агенцтва САНА, сілавікам удалося затрымаць яшчэ аднаго сьмяротніка, у машыне якога было выяўлена каля 1,5 тон выбухоўкі.
вс