G20 ласіцца на прыбыткі канцэрнаў і карпарацый
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
16.02.2013 16:56
Буйным канцэрнам і карпарацыям будзе больш складана пазьбягаць нясплаты падаткаў.
Міністры фінансаў з краін „Групы дваццаці” пасьля сустрэчы ў Маскве абвясьцілі, што будуць змагацца з гэтай зьявай.
Гэта нецікавая навіна для такіх гігантаў, як Amazon, Google i Starbucks. Гэтыя, а таксама іншыя кампаніі, дзякуючы юрыдычным і бухгальтарскім кручкам перадаюць прыбытак у даччыныя прадпрыемствы, зарэгістраваныя ў іншых краінаx, дзе фірмы могуць плаціць значна менш падаткаў.
Гэта прыводзіць да недарэчных сытуацый, калі буйныя, квітнеючыя кампаніі, паводле буxгальтарскіх кніг, знаходзяцца амаль што на мяжы банкруцтва, бо ўвесь свой прыбытак пераводзяць за мяжу.
Адначасова міністры краін „Групы дваццаці” запэўнілі, што ня будуць канкураваць абменнымі курсамі, бо гэта магло б прывесьці да "грашовай вайны".
эб