Донар спэрмы можа страціць ананімнасьць
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.02.2013 14:58
Прысуд нямецкага суду можа страсянуць мэдычнай галіной банкаў спэрмы й экстракарпаратыўнага апладненьня.
PAP/Grzegorz Michałowski
Нядаўна нямецкі суд прыняў рашэньне, што жанчына, якую маці нарадзіла дзякуючы штучнаму апладненьню, мае права атрымаць інфармацыю, кім зьяўляецца яе біялягічны бацька. Судзьдзі заявілі, што такое права гарантуюць міжнародныя законы й дырэктывы Эўрапейскага Зьвязу. Пра гэта інфармуе „Rzeczpospolita”.
Прысуд можа страсянуць дадзенай мэдычнай галіной – банкаў спэрмы й экстракарпаратыўнага апладненьня ў Эўропе. Аказалася, што ўсе гарантыі ананімнасьці донара спэрмы, якія даюць мэдычныя канцэрны, гэта фікцыя. Суд можа гэтую ананімнасьць лёгка адмяніць.
Прысуд павінен стаць таксама сур’ёзным сыгналам для Польшчы, дзе галіна банкаў спэрмы разьвіваецца вельмі хутка. Калі не прыняць адпаведныя законы на гэты конт, то неўзабаве польскія суды могуць сутыкнуцца з сур’ёзнымі пытаньнямі. Можа аказацца, што ананімныя донары праз шмат гадоў атрымаюць патрабаваньне плаціць алімэнты й перадаваць маёмасьць у спадчыну сваім дзецям, пра існаваньне якіх яны нават ня ведалі. Таму прыняцьцё адпаведных законаў, якіх пакуль што ў краіне няма, гэта крайняя неабходнасьць. Кожны з бакоў апладненьня павінен ведаць, якія ў яго абавязкі ды правы.
нг