Пэкін і Токіо наблізіліся
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.02.2013 17:46
Да гэтага прычыніўся рост напружаньня ў Азіі, выкліканы паўночнакарэйскім ядзерным тэстам.
foto: Wikipedia/Federal Government of the United States
Паўночнакарэйскі ядзерны тэст прычыніўся да набліжэньня пазыцыяў Пэкіна й Токіо. Абедзьве сталіцы ўжо некалькіх месяцаў спрачаюцца за выспы на Ўсходне-Кітайскім моры.
Ядзерная спроба аднак прымусіла дыпляматаў абедзьвюх краін да правядзеньня тэрміновых кансультацый.
У бліжэйшыя дні ў Пэкін прыляціць высокапастаўлены чыноўнік японскага Міністэрства замежных спраў, адказны за адносіны з краінамі Азіі. Перамовы будуць датычыць ядзерных спробаў праведзеных Паўночнай Карэяй, якія абедзьве краіны рашуча раскрытыкавалі.
Нагадаем, Кітай і Японія зьяўляюцца таксама ўдзельнікамі шасьцібаковых перамоў, прысьвечаных ядзернай праграме Паўночнай Карэі.
аз