Украіна імкнецца да эўраінтэграцыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.02.2013 19:21
Віктар Януковіч спадзяецца падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ найпазьней у лістападзе 2013 года
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што прадпрыме ўсе магчымыя крокі для таго, каб Кіеў як мага хутчэй падпісаў пагадненьне аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам. Сёньня кіраўнік Украіны сустрэўся з камісарам Эўразьвязу па пытаньнях пашырэньня й палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле. Падчас сустрэчы Януковіч зазначыў, што падпісаньне пагадненьня зьяўляецца прыярытэтам у зьнешняй палітыцы Кіева. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што спадзяецца падпісаньня найпазьней у лістападзе 2013 года, калі адбудзецца саміт Усходняга партнэрства ў Вільні. У сваю чаргу Штэфан Фюле нагадаў, што для падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіне неабходна зьмяніць выбарчае заканадаўства, правесьці ўнутраныя рэформы, у тым ліку судовай сыстэмы, а таксама зрабіць усё магчымае для таго, каб кожны грамадзянін быў роўны перад законам.
вс