Масква: Корак даўжынёй 3500 кілямэтраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.02.2013 11:22
                    
                                 
                
                
                    Такая ж адлегласьць разьдзяляе Маскву й Мадрыд.
                
                
                    
                         źr. Wikipedia/CC
źr. Wikipedia/CC
                     
                
                
                
               
                
                         Сьнег амаль цалкам спаралізаваў вулічны рух у Маскве. Паводле падлікаў экспэртаў, у панядзелак вечарам на маскоўскіх дарогах агульная даўжыня коркаў склала 3500 кілямэтраў.
“Такой зімы ў нас не было апошнія 100 гадоў”, - казаў у размове са СМІ віцэ-мэр Масквы Пётр Бірукоў.
Учора ў Маскве выпала 26 сантымэтраў сьнегу. Выкліканы белым пухам хаас на дарозе стаў прычынаю 3400 аварый. Гэта значна больш чым у кожны іншы дзень.
ав