Logo Polskiego Radia
Print

Кангрэсмэны напісалі Пуціну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.01.2013 16:00
Амэрыканскія кангрэсмэны занепакоеныя лёсам расейскіх сірот.

Амэрыканскія кангрэсмэны занепакоеныя лёсам расейскіх сірот. У лісьце Ўладзіміру Пуціну яны просяць згадзіцца на ўсынаўленьне амэрыканцамі хоць бы тых дзяцей, якім суд дазволіў выехаць у ЗША, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё. Чальцы Кангрэсу ЗША ў лісьце прэзыдэнту Расеі таксама просяць завяршыць ужо пачатыя раней працэсы па ўсынаўленьні.
Прынятая ў Расеі забарона на ўсынаўленьне расейскіх сірот амэрыканскімі грамадзянамі ўсхвалявала міжнародную грамадзкасьць. Супраць выступілі таксама расейцы, якія дэманстравалі свой пратэст супраць папраўкі ў закон аб усынаўленьні. Яны назвалі папраўку шкоднай, заявіўшы, што гэта «закон Ірада».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт