Logo Polskiego Radia
Print

Чыноўнікаў накрылі на "клубнічцы"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2013 18:55
У Ўэльсе высокапастаўленыя чыноўнікі былі “накрытыя” на праглядзе парнаграфіі ў сваіх офісах у час працы.

/

У Ўэльсе высокапастаўленыя чыноўнікі былі “накрытыя” на праглядзе парнаграфіі ў сваіх офісах у час працы. Некалькі дзясяткаў чалавек былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці, гаворыцца на сайце ўрада Ўэльса. Урад апублікаваў справаздачу ў адпаведнасьці з законам аб свабодзе інфармацыі. Гэты закон абавязвае дзяржаўныя ўстановы прадастаўляць грамадзянам вычарпальную інфармацыю аб сваёй працы.
Паводле дадзеных ўрада, якія адносяцца да апошніх пяці гадоў, усяго за гэты час за непрыстойным заняткам былі заўважаныя 55 яго супрацоўнікаў. Большасць зь іх глядзелі розныя фатаграфіі й відэаролікі эратычнага ды парнаграфічнага зьместу. Некаторыя чыноўнікі з-за скандала былі прымушаныя пакінуць працу.

Newsru/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт