Ракеты НАТО на турэцка-сырыйскай мяжы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        08.01.2013 13:11
                    
                                 
                
                
                    НАТО пачынае разьмяшчаць ракеты Пэтрыёт уздоўж мяжы Турцыі з Сырыяй. 
                
                
                    
                         źr. www.google.maps.com
źr. www.google.maps.com
                     
                
                
                
               
                
                         Такім чынам альянс будзе абараняць турэцкую тэрыторыю ад магчымых сырыйскіх ракет.
У Турцыю ўжо прыляцеў аддзел амэрыканскага войска, неўзабаве прыбудзе 200 галяндзкіх жаўнераў. У НАТО адзначаюць, што войска вязе з сабою толькі супрацьракетную тэхніку, а ня тэхніку, прызначаную для атакі.
НАТО прыняло рашэньне разьмясьціць ракеты Пэртыёт пасьля таго, як у кастрычніку ў выніку абстрэлу з сырыйскага боку загінула пяць туркаў. “Мы здольныя перахапіць ракеты, выстраленыя з адлегласьці трох кілямэтраў.  Ад моманту выстралу ракеты Пэтрыёт  да зьнішчэньня чужой ракеты мінае тры хвіліны”, - кажа палкоўнік Эры Абма.
У суме на турэцка-сырыйскай мяжы будзе знаходзіцца каля 400 жаўнераў НАТО. Рашэньне альянсу раскрытыкавала ня толькі Сырыя, але й Расея. Масква пабачыла ў гэтым пагрозу для сваёй тэрыторыі.
ав