У Камбоджы пачаўся саміт ASEAN
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.11.2012 13:06
Лідары дзяржаваў-чальцоў арганізацыі сустрэнуцца, між іншым, з прэзыдэнтам ЗША.
Памежныя спрэчкі зь Кітаем і Дэклярацыя правоў чалавека, гэта асноўныя пытаньні, якія будуць абмяркоўвацца на сустрэчы лідэраў краінаў-чальцоў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (ASEAN).
У ходзе саміту, які пачаўся сёньня ў сталіцы Камбоджы, пройдзе сустрэча лідэраў асацыяцыі з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прэм'ер-міністрам Кітая Вэнь Цзябао.
Генэральны сакратар арганізацыі Сурын Пітсуван заявіў перад самітам, што 10 чальцоўскіх краінаў гатовыя прадстаўляць супольную пазыцыю па тэрытарыяльных спрэчках зь Кітаем на Жоўтым моры.
Кітайскія ўлады неаднаразова паведамлялі пра свае прэтэнзіі ў дачыненьні да амаль усёй тэрыторыі Жоўтага мора.
Чальцы Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі таксама прымуць дэклярацыю па ахове правоў чалавека, якая ахопіць 600 мільёнаў грамадзянаў чальцоўскіх краінаў.
аз