Logo Polskiego Radia
Print

Гватэмала: Землятрус моцаю 6,5 бала

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.11.2012 12:30
Сярод насельніцтва выбухнула паніка, але няма інфармацыі пра ахвяры ці матэрыяльныя страты.

/

Землятрус моцаю 6,5 бала па шкале Рыхтэра адбыўся ўчора ў Гватэмале, разьмешчанай уздоўж Ціхага акіяну, недалёка ад мяжы з Мэксыкай.

Паводле сэйсмолягаў, гэта быў паўторны штуршок пасьля землятрусу ў мінулую сераду, калі загінулі 52 асобы. Людзі ў паніцы выбягалі з дамоў, а ўлады заклікалі не вяртацца ў будынкі, пашкоджаныя папярэднімі штуршкамі.

Сытуацыя ў заходніх рэгіёнах Гватэмалы вельмі складаная. Наступствы катаклізму ліквідуюць 2 тысячы жаўнераў. Урад ЗША выслаў дапамогу ў форме паліва, намётаў і пітной вады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт