Жыхары за аднаўленьне транспамежнага руху
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
10.11.2012 15:37
Жыхары сэпаратысцкай Паўднёвай Асэтыі выказваюцца за аднаўленьне транспамежнага руху з Грузіяю.
źr. Wikipedia/CC
На працягу чатырох апошніх гадоў, якія мінулі ад расейска-грузінскае вайны за тэрыторыю рэспублікі, урад рэгулярна праводзіць апытаньні грамадзкай думкі сярод жыхароў памежных вёсак.
Улады ў Цхінвалі абвясьцілі аб сваёй незалежнасьці ў 2008 годзе. Грузія па-ранейшаму лічыць Паўднёвую Асэтыю сваёй неад'емнай тэрыторыяй.
4 гады сваякі й суседзі, якія жывуць па абодва бакі мяжы, ня маюць магчымасьці наведваць адзін аднаго. Няма таксама памежнага гандлю, які зьяўляецца асноваю жыцьця ў гэтым рэгіёне Паўночнага Каўказу.
Пасьля зьмены ўлады ў Грузіі, Тбілісі адкрыта заяўляе пра сваё жаданьне палепшыць адносіны з Расеяй і сэпаратысцкімі рэгіёнамі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Падобныя настроі пераважаюць сярод жыхароў.
эб