Ford скарачае колькасьць працаўнікоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        25.10.2012 19:07
                    
                                 
                
                
                    Канцэрн Ford намерваецца скараціць 1500 працоўных месцаў на двух заводах у Вялікабрытаніі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Адбудзецца гэта ў межах рэструктурызацыі заводаў Ford у Эўропе. Гэта будзе азначаць канец вытворчасьці аўтамабіляў Ford у Вялікабрытаніі, якая працягвалася больш за сто гадоў. Кампанія пакіне там толькі вытворчасьць рухавікоў і аўтазапчастак.
На сёньняшні дзень на заводах Ford у Вялікабрытаніі працуе 11 тысяч 400 чалавек. Паводле зьвестак тэлебачаньня Sky News, кампанія хоча захаваць працоўныя месцы, уводзячы вытворчасьць новых дызельных рухавікоў.