У Оксфардзе будуць вывучаць польскаведаньне
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.10.2012 12:39
Адукацыя пачнецца ў верасьні 2013 году, а фінасаваць яе будзе Noble Bank.
„Gazeta Wyborcza”: “Польшча мае сваё месца ў эўрапейскай палітыцы, цяпер яна павінна мець сваё месца ў адукацыі”, - кажа аўтар ідэі Норман Дэвіс. Навучаньне пра Польшчу будзе адбывацца ў St Anthony’s College, які спэцыялізуецца ў міжнародных стасунках.
Рэктар коледжа інфамуе, што гэта будзе навучаньне пра сучасную Польшчу, яе гісторыю. “Нельга безь гісторыі зразумець польскую палітыку. Погляд звонку можа запрапанаваць іншую пэрспэктыву, мы таксама хочам разьмясьціць Польшчу ў эўрапейскім кантэксьце”, - адзначае рэктар Маргарэт Мак Мілан.
Навучацца на польскаведаньні будзе каля 20 студэнтаў. Прапанова накіраваная да міжнародных студэнтаў, а таксама да маладых польскіх навукоўцаў.
ав