Польскі лёбінг у Брусэлі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        11.10.2012 14:11
                    
                                 
                
                
                    З 5 тысяч афіцыйна зарэгістраваных лябуючых суб’ектаў інтарэсы польскага бізнэсу прадстаўляе толькі 60.
                
                
                    
                         foto:  Flickr TPCOM/Creative Commons
foto:  Flickr TPCOM/Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         „Dziennik – Gazeta Prawna” піша, што палякам не ўдаецца эфэктыўна лябаваць свае інтарэсы ў Эўрапейскім Зьвязе, як на ўзроўні дзяржавы, так і прыватных фірмаў. Не хапае грошай, кадраў, і няма адзінай стратэгіі. З 5 тысяч афіцыйна зарэгістраваных лябуючых суб’ектаў інтарэсы польскага бізнэсу прадстаўляе толькі 60.
Польскія фірмы не стараюцца атрымаць доступ у Эўрапейскі парлямэнт, затое свае інтарэсы ў ім прасоўвае Газпром, Deutsche Bank, Nokia, Nestle або BMW. Што цікава, дзяржава больш эфэктыўна адстойвае свае інтарэсы, чым бізнэс.
У Брусэлі ішло не адно змаганьне наконт правілаў гандлю або вытворчасьці, у прыватнасьці, лакаў і фарбаў. За кожнае слова ў адпаведным дакумэнце змагаліся прадстаўнікі прадпрымальнікаў з Францыі ды Нямеччыны, а многія бізнэсмэны ў Польшчы нават ня ведалі, што такое распараджэньне рыхтуецца ў Зьвязе. Палякі прайгралі барацьбу за азначэньне гарэлкі, якую вялі з вытворцамі алькаголю з Францыі, а таксама вайну за цукар і Паўночны газаправод.
Адмыслоўцы па лёбінгу далёка не танныя. Толькі аднаму неабходна заплаціць некалькі дзясяткаў тысяч эўра ў месяц. Афіцыйна фонд лябістаў у ЭЗ складае 2 млрд. эўра ў год. Але неафіцыйна гаворыцца пра сумы ў шмат разоў большыя. Адна толькі фармацэўтычная прамысловасьць выдаткоўвае на тое, каб пераконваць у сваёй рацыі брусэльскіх чыноўнікаў, каля 40 млн. эўра кожны год. А Польшча адмаўляецца ад барацьбы празь лябістаў за свае інтарэсы ў Эўрапейскім Зьвязе.