Землятрус у Мэксіцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.09.2012 18:19
Землятрус магнітудай 5,8 бала паводле шкалы Рыхтэра адбыўся сёньня на поўдні Мэксікі ў раёне ціхаакіянскага ўзьбярэжжа.
Землятрус магнітудай 5,8 бала паводле шкалы Рыхтэра адбыўся сёньня на поўдні Мэксікі ў раёне ціхаакіянскага ўзьбярэжжа.
Пра гэта паведамляе агенцтва “Асашыэйтэд Прэс” са спасылкай на Нацыянальную сэйсмалягічную службу Мэксікі.
Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў 12 кілямэтрах ад горада Сан-Пэдра-Амусгос у штаце Аахака. Крыніца землятрусу знаходзіцца на глыбіні 35 кілямэтраў.
Жыхары сталіцы – Мэхіка, - адчувалі падземныя штуршкі й лёгкае хістаньне некаторых будынкаў, нягледзячы на тое, што эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў больш чым 300 кілямэтрах ад горада.
Апэратыўная інфармацыя аб магчымых разбурэньнях альбо ахвярах не паступала.
вс