Расея распрацоўвае гіганцкае радовішча чорных алмазаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        19.09.2012 20:08
                    
                                 
                
                
                    Яго рэсурсаў хопіць на 3 тысячы гадоў. 
                
                
                
                
               
                
                          
 
Фота: geolog.at.ua
Расея намерана пачаць эксплюатацыю велізарнага радовішча алмазаў. Як кажуць экспэрты, каштоўных камянёў у ім так многа, што іх хопіць на задавальненьне попыту на сусьветных рынках на 3 тысячы гадоў.
Велізарнае радовішча знаходзяцца ў кратэры мэтэарыта на рацэ Папігай у Краснаярскім краі. Здабываць алмазы там пачалі яшчэ ў сталінскія часы, аднак пасьля распрацоўка спынілася. Некалькі дзён таму расейскія ўлады вырашылі зноў пачаць здабычу.
Пакуль дасьледваньні ў кратэры Папігай вядуць расейскія геолягі. Яны падкрэсьліваюць, што чорныя алмазы, якія сфармаваліся ў выніку ўдару мэтэарыту, у два разы цьвярдзейшыя за звычайныя. Таму яны могуць быць выкарыстаныя толькі для тэхнічных, а не для ювэлірных мэтаў.
IAR/ап