Міжрэлігійныя сутыкненьні ў Бэлфасьце
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.09.2012 12:08
                    
                                 
                
                
                    У Паўночнай Ірляндыі каталікі зноў змагаюцца з пратэстантамі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Паліцыянты спрабавалі аддзяліць варагуючыя бакі. Дзевяць супрацоўнікаў былі параненыя.
У панядзелак увечары натоўп пратэстуючых закідаў паліцыю камянямі ды бутэлькамі з запальнай сумесьсю. У адказ на гэта паліцэйскія выкарыстоўвалі гумовыя кулі й вадамёты.
Гэта другі дзень беспарадкаў на вуліцах Бэлфасту. У нядзелю, падчас сутыкненьняў паміж прадстаўнікамі дзьвюх канфэсій, атрымалі раненьні 47 паліцыянтаў. Варожасьць паміж каталікамі й пратэстантамі успыхнула з новай сілай на мінулым тыдні, калі пратэстанты зладзілі дэманстратыўнае шэсьце перад каталіцкай царквой, ігнаруючы забарону ўрада.
Беспарадкі найчасьцей здараюцца у летні пэрыяд, калі пратэстанты ладзяць маршы, каб прадэманстраваць сваю прыхільнасьць да брытанскай кароны.
Маршрут шэсьця часта пралягае праз каталіцкія кварталы. Каталікі успрымаюць гэта як праяву трыюмфу з боку пратэстантаў.
юл