Logo Polskiego Radia
Print

На пасольства Беларусі ў Бішкеку напалі мітынгоўцы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.08.2012 11:24
У дыппрадстаўніцтве разьбітыя вокны. Удзельнікі акцыі патрабуюць спыненьня працы пасольства.

/

Пасольства Беларусі ў Бішкеку закідалі камянямі. Напад зьдзейсьнілі сваякі ахвяраў дзяржаўнага перавароту 2010 года, якія патрабуюць экстрадыцыі зь Менска экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева й яго брата Жаныбэка.

Афіцыйны Бішкек ў пятніцу адклікаў зь Беларусі свайго амбасадара пасьля скандалу са зьяўленьнем у інтэрнэце здымкаў Жаныбэка Бакіева. Ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку, у тым ліку па лініі Інтэрпола, па абвінавачваньні ў асабліва цяжкіх злачынствах, учыненых на тэрыторыі Кыргызстану.

Паводле агенцтва РИА Новости, некалькі дзясяткаў чалавек закідалі камянямі будынак амбасады. У дыппрадстаўніцтве разьбітыя вокны. Ніхто з супрацоўнікаў пасольства ў час нападу не пацярпеў.

Удзельнікі акцыі патрабуюць спыненьня працы пасольства й разрыву дыпляматычных адносін у сувязі з тым, што афіцыйны Менск "хавае забойцаў".

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт