Славэнія: катастрофа паветранага шара
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.08.2012 17:03
У нешчасьлівым здарэньні загінулі 4 асобы, 18 былі параненыя.
pl.wikipedia.org
Расьце колькасьць ахвяраў катастрофы паветранага шара, якая адбылася ў Славэніі. У нешчасьлівым здарэньні загінулі 4 асобы, 18 панесьлі раненьні.
Паводле мясцовага інфармацыйнага агенцтва STA, прычынай аварыі стаў пажар. Інцыдэнт адбыўся на поўдзень ад Любляны.
Паветраным шарам ляцелі 30 чалавек і два пілётаў. Сярод ахвяраў была грамадзянка Вялікабрытаніі й трое італьянцаў.
Паветраны шар, які патрапіў у навальніцу, урэзаўся ў дрэва, а затым пачаў гарэць.
8 чалавек знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Ахвярамі зьяўляюцца людзі ва ўзросьце ад 10 да 60 гадоў.
аз