Logo Polskiego Radia
Print

Уласьнік „Zara” - трэці багацей у сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2012 17:41
Нягледзячы на крызыс, даходы з продажу вопраткі склалі 340 мільёнаў эўра.

/

Амансія Артэга - уласьнік гішпанскай швейнай фірмы „Zara” зьяўляецца трэцім найбагацейшым чалавекам сьвету. Пра гэта сьведчаць Сьпіс мільярдэраў, апублікаваны агенцтвам „Bloomberg”.

Маёмасьць Артэгі ацэньваецца на больш за 35,5 мільярда эўра. Паводле агенцтва, ад пачатку году маёмасьць бізнэсмэна вырасла на больш за 30%. Нягледзячы на крызыс, даходы з продажу вопраткі склалі 340 мільёнаў эўра. У сваю чаргу вартасьць акцыяў фірмы „Zara” на гішпанскай біржы вырасла на 42%.

40 гадоў таму Артэга пачынаў працу ў якасьці вытворцы фартухаў. У 1976 годзе ён адчыніў першую краму „Zara”. Зараз гэты брэнд вядомы па ўсім сьвеце. Яго можна купіць у 1600 крамах. Апошнія зь іх былі адчыненыя ў Кітаі й Саудаўскай Арабіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт