GM плянуе зачыніць свае заводы ў Эўропе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.08.2012 11:52
                    
                                 
                
                
                    У эўрапейскіх заводах „General Motors” працуе каля 200 тысячаў чалавек. 
                
                
                
                
               
                
                         
  „General Motors” - амэрыканскі аўтамабільны гігант, бярэ пад ўвагу магчымасьць перакрыцьця ўсіх сваіх заводаў у Эўропе.
Прэс-сакратар канцэрну Джэймс Кэйн паведаміў, што пра гэтай справе працягваюцца перамовы з прафсаюзамі паасобных заводаў.
За першы квартал бягучага году эўрапейскія філіялы „General Motors” нанесьлі страты ў памеры 250 мільёнаў даляраў. У другім квартале - страты перавысілі 400 мільёнаў даляраў.
У Эўропе дзейнічае 10 заводаў „General Motors”, якія працаўладкоўваюць каля 200 тысячаў чалавек. Адзін зь іх знаходзіцца ў Польшчы ў горадзе Глівіцэ. Тут прадукуюць аўтамабілі маркі Опэль. 
аз