Logo Polskiego Radia
Print

З 2015 году ў ЭЗ „eCall” абавязакова

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2012 08:30
Сыстэма „eCall” аўтаматычна паведамляе адпаведныя службы пра ДТЗ.

Эўрапарлямэнт выказаўся за абавязковую наяўнасьць у новых аўтамабілях сыстэмы „eCall”, якая аўтаматычна паведамляе пра ДТЗ.

У адмысловай рэзалюцыі эўрадэпутаты падкрэсьлілі, што згаданае рашэньне можа выратаваць жыцьцё тысячаў людзей.

Такім чынам з 2015 году ўсе новыя аўтамабілі ў ЭЗ будуць абавязаны мець сыстэму „eCall”.

Сыстэма абапіраецца на вядомым экстарнным нумары 112 і дазваляе значна скараціць час даезду хуткай дапамогі на месца ДТЗ. Нават калі кіроўца без прытомнасьці, сыстэма аўтаматычна перадае дадзеныя пра месца аварыі аўтамабіля.

Паводле агульных ацэнак, гэта магло б выратаваць жыцьцё каля 2,5 тысячы чалавек у год ды абмежаваць выпадкі сур’ёзных раненьняў ахвяраў на 15%.

аз

tags: eCall, ДТЗ, ЭЗ
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт