Напружаньне на лініі Масква-Токіё
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.07.2012 17:55
Гаворка ідзе зноў пра Курыльскія выспы.
Russian president Dmitri Medvedev, fot. PAP/EPA/VLADIMIR RODIONOV/RIA NOVOSTI
Дзьмітрый Мядзьведзеў зноў правакуе напружаньне на лініі Масква- Токіё. Кіраўнік расейскага ўраду наведаў адну з Курыльскіх выспаў, што выклікала рашучую рэакцыю японскіх уладаў.
Курыльскія выспы многія гады застаюцца прычынай спрэчак паміж Расеяй і Японіяй. Па гэтай прычыне абедзьве краіны ня заключылі мірнай дамовы, якая закончыла Другую сусьветную вайну.
Токіё надалей лічыць архіпэляг сваёй гістарычнай тэрыторыяй. У сваю чаргу, Масква тлумачыць, што пераняла частку выспаў на падставе паразуменьня, якое вырашыла пра дзяржаўныя межы пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў у 1945 годзе.
Шматлікія гады прадстаўнікі савецкіх і расейскіх уладаў пазьбягалі наведваньня Курыльскіх выспаў. Увосені 2010 году ўпершыню зрабіў гэта тагачасны прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў. Згаданы візыт, падобным чынам, як цяперашні, выклікаў жорсткую рэакцыю японскіх уладаў.
МЗС Японіі выклікала абмасадара Расеі й запатрабавала ад яго тлумачэньняў.
аз