Расьце попыт на нелегальныя ныркі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.05.2012 15:01
                    
                                 
                
                
                    Цягам году на чорным рынку прадаецца 10 тысяч нырак, мяркуюць экспэрты  Сусьветнай арганізацыі здароўя. 
                
                
                
                
               
                
                         Перасадкі не чакаюць толькі ў Іране, дзе гандаль ныркамі легальны.
Кітай зарабіў сумную папулярнасьць краіны, у якой ныркі выразаюць вязьням. Улады кажуць, што прысуджаныя да сьмерці пагаджаюцца на гэта добраахвотна.
У сьвеце кожную гадзіну перасаджаецца нелегальная нырка. Заможныя пацыенты найчасьцей едуць у Кітай, Індыю, Пакістан. Бандам плацяць 200 тысяч даляраў. Донары атрымліваюць каля $4 тысяч.
Адзіная краіна, якая дазваляе гандаль людзкімі ворганамі – гэта Іран. У выніку там няма чэргаў пацыентаў, ёсьць, за тое, чэргі донараў. Жадаючыя клеяць аб’явы вакол шпіталяў, паведамляючы пра групу крыві, узрост і нумар тэлефона. Частку вартасьці прададзенай ныркі донару выплочвае іранскі ўрад. Іранцам забараняецца прадаваць ныркі іншаземцам.
яс/Gazeta Wyborcza